БГК імя Мяшкова ў SEHA-лізе выйграў у сербскага "Жалезнічара"
Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова заваяваў сёмую перамогу ў матчах SEHA-лігі, перадае БЕЛТА. 12 снежня ў хатняй сустрэчы 12-га тура ён выйграў у сербскага клуб "Жалезнічар" з Ніша — 28:20.
БГК імя Мяшкова цяпер мае 21 ачко, але па-ранейшаму займае пятае месца ў турнірнай табліцы. На першым знаходзіцца македонскі "Вардар" — у яго 27 ачкоў.
Наступны матч у гэтым турніры брэсцкі клуб правядзе 21 снежня ў Прэшаве супраць славацкага "Татрана".