БГК выйграў у "Сцяўа" ў матчы SEHA-лігі — 35:21
На чэмпіянаце SEHA-лігі Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова ў гульні 14-га тура атрымаў перамогу. Чэмпіёны Беларусі ў сябе дома прымалі румынскі клуб "Сцяўа". Гаспадары святкавалі вікторыю з лікам 35:21.
У першай палове гульні гаспадары трымалі ініцыятыву і на перапынак сышлі з перавагай лікам 19:10. У другім тайме разрыў паміж камандамі стаў яшчэ большым, і гаспадары перамаглі з перавагай у 14 мячоў. Такім чынам, брастаўчане адыграліся за паразу ў першым крузе: тады яны састыпілі з лікам 33:42.
Цяпер у турнірнай табліцы БГК імя Мяшкова займае чацвёртае месца, маючы 27 ачкоў. Яго апярэджваюць харвацкія "Нексе" і "Заграб", а таксама македонскі "Вардар".
У суботу БГК гуляе ў Лізе чэмпіёнаў. У Францыі ён сустракаецца з тамтэйшым "Манпелье".