Блізкія затрыманага на Дні Волі ананіма просяць дапамогі сведкаў

Блізкія затрыманага на Дні Волі ананіма просяць дапамогі сведкаў

У затрыманага з Акрэсціна, які адмаўляецца назваць сябе, знайшліся блізкія, перадае Радыё "Свабода". Блізкія затрыманага шукаюць відазапісы яго затрымання, каб даказаць яго невінаватасць. Таксама яны шукаюць сведкаў затрымання.  

Пра мужчыну, які сядзіць у турме на Акрэсціна і адмаўляецца назвацца, Еўрарадыё распавядала 27 сакавіка. Мужчыну затрымалі на Дні Волі. Пры затрыманні яго збілі, пашкодзіўшы рэбры. Цяпер ён адмаўляецца назвацца да таго, як яму патлумачаць за што яго затрымалі. 

Вядома, што яму каля 60 гадоў, ён былы альпініст, імя — Валерый

Паведамляецца, што ў дзень затрымання ён быў апрануты ў шэрую куртку; магчыма, меў пры сабе заплечнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі