Больш за 110 чалавек затрыманыя за каментары пра гібель супрацоўніка КДБ
Будынак КДБ у Мінску
За каментары пра гібель супрацоўніка КДБ у Беларусі з 29 верасня па 4 кастрычніка затрыманыя больш за 110 чалавек, паведамляюць праваабаронцы ў панядзелак.
Большасць арыштаваных не была вызваленая праз 72 гадзіны пасля затрымання. Блізкія некаторых затрыманых дагэтуль не ведаюць, дзе знаходзяцца іх сваякі.
У дачыненні да затрыманых заведзеныя крымінальныя справы па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).
Як паведамляла раней Еўрарадыё, больш за 200 аўтараў абразлівых каментароў пра гібель супрацоўніка КДБ праваахоўнікі выявілі за адны суткі. МУС запусціла спецыяльны бот для таго, каб грамадзяне маглі перадаць такую інфармацыю. Цягам дня толькі ў АУС звярнулася больш за 2 тысячы грамадзян.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.