Больш за сотню студэнтаў заявілі пра парушэнне сваіх правоў
Больш за сотню студэнтаў заявілі пра парушэнне сваіх правоў. Такія вынікі паказаў маніторынг, праведзены ініцыятыўнай група StudentWatch.
Сябра групы Аляксандра Кузьміч паведаміла, што студэнцкі маніторынг праводзіўся Цэнтрам развіцця студэнцкіх ініцыятыў (установа "Гедэўс"), маладзёжнай прафсаюзнай групай "Студрада" і ўстановай "Офіс 24".
Студэнты заяўлялі, што адчувалі ціск падчас прэзідэнцкай кампаніі, збору подпісаў супраць платных пераздач у БДУ і пасля правядзення ў Мінску акцыі "Марш студэнтаў" 2 снежня, перадае БелаПАН.
Як казалі самі студэнты на маніторынг, большасць з іх выклікалі на асабістую размову з адміністрацыяй, шмат каму пагражалі выключэннем з ВНУ, тэлефанавалі, дасылалі паведамленні на электронную пошту. Маладыя людзі заяўлялі таксама пра ціск з боку выкладчыкаў.
Большасць студэнтаў, якія заявілі пра пераслед адміністрацыі (70 чалавек) вучацца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, 17 — у педуніверсітэце імя Максіма Танка. Некалькі чалавек з'яўляюцца студэнтамі Беларускага медуніверсітэта, Мінскага лінгвістычнага ды іншых ВНУ.
Па словах Кузьміч, часта студэнты прыходзяць па дапамогу толькі пасля выключэння. Напрыклад, каля 10 чалавек заявілі, што ім вынеслі вымовы за ўдзел у" Маршы студэнтаў ", але па дапамогу не звярталіся.
Удзельнікаў студэнцкага маршу не дапускаюць да сесіі
Як вучацца студэнты, якія прыйшлі на марш
Па звестках маніторынгу, з БДУ пасля "Марша студэнтаў" выключылі двух чалавек. Фармальнай падставай стала акадэмічная непаспяховасць. Акрамя вядомага выпадку са студэнтам-другакурснікам філфака Глебам Вайкулем, адлічаны таксама студэнт хімфака. Сваё імя ён назваць не пажадаў. Да сесіі ён дапушчаны не быў, акадэмічная запазычанасць палягала ў тым, што ён прапускаў заняткі.