Буцікі, што працуюць па франшызе, не абавязаныя мець беларускія тавары

19 снежня кантралёры ад Міністэрства гандлю закрылі 21 краму “Мегатоп” за адсутнасць абавязковага шэрагу беларускіх тавараў. Еўрарадыё пацікавілася ў ведамстве, ці з’яўляюцца парушальнікамі крамы сусветных брэндаў?

“Гледзячы якая гэта фірмовая марка. Калі гэта “Adidas”, напрыклад, то там яны працуюць па франшызе, у іх адпаведныя дамовы ёсць, — распавядае Еўрарадыё супрацоўнік міністэрства. — А калі ў іх звычайны буцік, то яны мусяць мець айчынны тавар. Але гэта не значыць, што яны толькі айчынным мусяць гандляваць. Дадатковы асартымент — любы імпартны тавар”.

Мінгандлю: Калі крамы тэхнікі не запоўняць паліцы, прымем жорсткія меры

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі