Бясплатна ў Варшаву! На вулічны канцэрт амерыканскіх хіп-хопераў! Гоў-гоў!

Амерыканскі гурт Ozomatli, шчыра, нядаўна трапіў у нашу ратацыю, а тут добрыя людзі з амерыканскай амбасады ў Варшаве сказалі, што вязуць іх у Польшчу з серыяй канцэртаў - канцэртаў вулічных, бясплатных і, безумоўна, крутых.

Гурт ужо больш за 15 гадоў спявае пра справядлівасць, сацыяльную няроўнасць, смяецца з грошаў і людскага глупства - у прынцыпе, усё тое, чым займаецца Еўрарадыё ў сваім эфіры :) Мы падумалі, што было б крута, каб такі гурт што-небудзь спеў і пра Беларусь.


Таму наш конкурс: дашлі кароценькую персанальную гісторыю пра жыццё ў Беларусі - такую гісторыю, якая магла б легчы ў сюжэт магчымай песні Ozomatli пра Беларусь. Гісторыі чакаем на нашу скрыню [email protected] да канца 9 чэрвеня (у тэме пазнач "конкурс Ozomatli").


Пераможца атрымае бясплатны праезд на 2 асобы з любога горада ў Беларусі да канцэрту ў Варшаве і назад (таксама мы дапаможам з запрашэннямі на візу).


Увага! Выбар пераможцы мы перанеслі на панядзелак 13 чэрвеня ў 20:10! Мы хочам, каб пераможцу выбралі самі ўдзельнікі гурта, таму мы ім даслалі вашыя гісторыі ў перакладзе на англійскую. Пераможа той, хто сапраўды натхніць гурт!

Важныя даты: 

Да 9 чэрвеня ўключна – конкурс

13 чэрвеня ў 20:10 – розыгрыш у жывым эфіры Еўрарадыё

7 ліпеня - канцэрт Ozomatli у Варшаве

Афіцыйны сайт гурта: www.ozomatli.com

Майспэйс: myspace.com/ozomatli

Інфармацыйны партнёр конкурса: bratinfo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі