Бяздомныя сабакі ў Гродне загрызлі статак коз

Бяздомныя сабакі ў Гродне загрызлі статак коз

У Гродне зграя бяздомных сабак пагражаюць бяспецы жыхароў, паведамляе тэлеканал СТВ. Зграя жыве на ўскрайку горада, у прыватным сектары, дзе заўсёды знойдзецца, чым пажывіцца. 

Толькі за гэтую восень мясцовыя жыхары страцілі дзевяць коз. Акрамя таго сабакі выказваюць агрэсію і да людзей.

Іван Каленік, які страціў адразу пяць коз, кажа, што зранку пабачыў, як бадзяжныя сабакі выскоквалі праз разадраны дах хлява. У самім хляве гаспадар пабачыў загрызеных коз. 

Мясцовыя жыхары баяцца самі трапіць здзічэлым сабакам. Людзі тэлефанавалі і пісалі скаргі на прадпрыемства па адлове бяздомных жывёлаў. І камунальнікі нават выязджалі на месца, але выніку няма. 

Тым часам жыхары абяцаюць, што самі абвесцяць вайну бяздомнай зграі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі