Былы кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Расіі: З Мінска ўзламвалі пошту

У Twitter Валошын напісаў: "Цікава, хтосьці ў Мінска спрабаваў узламаць пошту, якой я ўжо 3 гады не карыстаюся". І падае IP-адрас.



Нагадаем, Аляксандр Валошын — вядомы расійскі палітык, былы кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Расіі. Старшынёй савета дырэктароў "Уралкалія" ён стаў у 2010 годзе.

Кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі ў панядзелак, 26 жніўня, у Мінску ў аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, заявіў Следчы камітэт Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў. Баўмгертнер знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

Крэмль патрабуе неадкладнага вызвалення Баўмгертнера
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі