CALIBAN прэзентуюць у Мінску новы альбом
У красавіку будучую пласцінку металкор-зорак можна будзе паслухаць на жыва.
18 красавіка наступнага года ў Мінску выступяць нямецкія металкор-зоркі CALIBAN. З прэзентацыяй новага альбома гурт наведаецца ў Беларусь і Украіну, паведамляюць арганізатары падзеі, букінг-агенцства Wake Up.
Рэліз сваёй дзявятай пласцінкі "Ghost Empire" CALIBAN плануюць на канец студзеня 2014-га. Яе канцэртная прэзентацыя ў Мінску адбудзецца ў клубе Re:Public, калі стартуе продаж квіткоў і пра кошты на іх пакуль не паведамляецца.
Фота: ashdoda.net