Цэнзар замаляваў у лісце палітвязня словы пра сухую галадоўку

Цэнзар замаляваў у лісце палітвязня словы пра сухую галадоўку

Цэнзар замаляваў у лісце беларускага палітвязня Генадзя Смірнова словы пра яго планы аб'явіць сухую галадоўку. Але іх удалося прачытаць. Пакуль невядома, ці пачаў Смірноў галадаць у баранавіцкім СІЗА-6. Як адзначаюць праваабаронцы, ліст датаваны 28 лістапада.
 
"Я другі раз абвяшчаю сухую галадоўку, бо не даходзяць усе лісты і не аказваецца медыцынская дапамога", — пісаў Генадзь Смірноў. Галадоўку ён планаваў трымаць "пакуль не будуць выкананыя яго законныя патрабаванні".

Таксама цэнзару не спадабаўся і сказ пра пагрозы пасадзіць палітвязня ў карцар. Ён яго замаляваў, але зноў жа гэтыя словы ўдалося прачытаць.

Генадзя Смірнова і яго сына Вячаслава абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (бацьку яшчэ абвінавацілі і ў супраціве міліцыянеру). Яго пакаралі 2,5 гадамі калоніі, а сына — 2 гадамі "хіміі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі