Чаргу на прыватызацыю кватэры запісваюць на некалькі дзён наперад

Той, хто запісаўся, прыйдзе ў аддзел прыватызацыі гарвыканкаму ў пэўны дзень і час. Там ён атрымае талон на прыватызацыю сваёй кватэры.



Брэстаўчанка Ларыса Сяргееўна распавяла Еўрарадыё, што запісалася ў чаргу чатыры дні таму, а па талон прыйшла сёння.



Ларыса Сяргееўна: "31 траўня ноччу, а палове трэцяй, я прыйшла і запісалася. Жанчына запісвала. Тут ужо многа людзей было. І 30-га многа было. А іначай ніяк. Бо калі раней я прыходзіла, цэлы тыдзень сюды адзначалася, то без плёну было. То мужчына нейкі з адхіленнямі парваў спісы. Стаяў крычаў. То згубілі былі тыя спісы".


 
У брэсцкай чарзе на прыватызацыю на ранак 4 чэрвеня было 376 чалавек.



Нагадаем, 17 траўня стала вядома, што непрыватызаванае жыллё плануецца перавесці ў статус камерцыйнага. Праект указа адводзіць на прыватызацыю кватэраў адзін год. Потым непрыватызаваныя кватэры будуць здаваць жыхарам у арэнду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі