Чытай сваё: як зацікавіць чытача айчыннай літаратурай?

Чытай сваё: як зацікавіць чытача айчыннай літаратурай?

Сацсеткі захопліваюць свет, але пісьменнікі не здаюцца — цікавай літаратуры па-ранейшаму выдаецца вельмі шмат. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова наведаць Мінскі міжнародны кніжны кірмаш. Ну ці любое іншае мерапрыемства такога кшталту ў хоць якой іншай краіне.


Але ці атрымліваецца ў пісьменнікаў дагрукацца да айчыннага чытача — зацікавіць, каб чыталі сваё? Як перахапіць "чытацкі рынак" у выдаўцоў і літаратараў як з Усходу, так і з Захаду? Ці не знізіўся ўзровень украінскай літаратуры пасля таго, як украінскі рынак закрылі для расійскіх выданняў?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць пісьменнік Аляксандр Ірванец і паэт, прэзідэнт Асацыяцыі выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў ва Украіне Аляксандр Афонін

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі