Ці скончыцца незалежнасць Беларусі 8 снежня?
Кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку перадалі дакумент, у якім змяшчаюцца канчатковыя прапановы па далейшай інтэграцыі Беларусі і Расіі ў межах Саюзнай дзяржавы. Што канкрэтна змяшчае гэты дакумент, дакладна невядома, але сам факт перадачы яго Лукашэнку прымусіў асобных палітыкаў і экспертаў яшчэ гучней казаць пра пагрозу страты суверэнітэту нашай краінай.
Якія падставы ёсць для таго, каб сцвярджаць: рыхтуецца здача незалежнасці Беларусі? Ці гатовы Лукашэнка рызыкаваць такім чынам сваім прэзідэнцтвам? Што можа спыніць гэтыя планы, калі яны на самай справе ёсць?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае філосаф і метадолаг, кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналогій, заснавальнік Лятучага ўніверсітэта Уладзімір Мацкевіч.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!