Ці стане Беларусь самым надзейным партнёрам для ЗША?
31 кастрычніка кіраўнік Беларусі сустрэўся з памочнікам Дзяржсакратара ЗША Уэсам Мітчалам. Падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларусы могуць стаць для ЗША самымі “надзейнымі, сумленнымі і шчырымі партнёрамі”. Адначасова з гэтай сустрэчай і Мінску праходзіць пасяджэнне Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі.
Ці сведчыць сустрэча Лукашэнкі і Мітчала, што стасункі паміж Мінскам і Вашынгтонам палепшацца аж да вяртання паслоў? Як змяняецца стаўленне да Беларусі ў свеце? Як да гэтага ставяцца ў Крамлі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік экспертнай ініцыятывы “Мінскі дыялог” Яўген Прэйгерман.
На пытанні Еўрарадыё адказвае кіраўнік экспертнай ініцыятывы “Мінскі дыялог” Яўген Прэйгерман.
Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.