Ці станем мы жыць у 2019 годзе лепш і ці чакаць нейкіх рэформаў?
Бюджэт на 2019 год кіраўнік Беларусі падпісаў у апошні дзень 2018 года. Бюджэт, які выклікаў шмат нараканняў у экспертаў і які прагназуе беларусам далейшае падвышэнне ўзроўню жыцця.
Ці варта чакаць, што дабрабыт беларусаў сапраўды палепшыцца ў 2019 годзе? Ці чакаць нам сёлета дэвальвацыі і што будзе з нацыянальнай валютай? Чым можа скончыцца цяперашні канфлікт Масквы і Мінска?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст Сяргей Чалы.
Эканаміст Сяргей Чалы пра жыццё ў 2019 годзе - у студыі Еўрарадыё.
Слухаць ці запампаваць падкаст размовы ніжэй.