Ціханоўская: тэлефанаванне Меркель не было запрашэннем Лукашэнкі да дыялогу з ЕС

Ціханоўская: тэлефанаванне Меркель не было запрашэннем Лукашэнкі да дыялогу з ЕС

Тэлефанаванне Ангелы Меркель Аляксандру Лукашэнку не азначае, што ЕС гатовы з ім пайсці на перамовы. Пра гэта заявіла Святлана Ціханоўская

Яна нагадала, што якраз 15 лістапада савет міністраў замежных спраў Еўрасаюза ўзгадніў пяты пакет санкцый супрць афіцыйнага Мінска.

"Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце і з прадстаўнікамі Вялікабрытаніі, Канады і ЗША. І я ведаю, што тэлефанаванне Меркель не было запрашэннем ад ЕС да дыялогу. Бо ўрад Германіі працягвае падтрымліваць пяты і распрацоўваць шосты пакет санкцый супраць рэжыму", — заяўляе Ціханоўская. 

Па яе словах, беларускі рэжым спрабуе схаваць сваю палітычную ізаляцыю і робіць выгляд, што гэтая старонка гісторыі перавернутая. "Гэта выдраная старонка з дзённіка двоечніка, які хоча схаваць свой правал", — каментуе Ціханоўская.

Яна кажа, што з сустрэчы з Меркель зразумела, што для яе галоўны прыярытэт — чалавечае жыццё. Менавіта з гэтай прычыны Меркель год таму тэлефанавала Лукашэнку. Дарэчы, тады ён на тэлефанаванне не адказаў. "Бо ў яго інтарэсах ніколі не было клопату пра беларусаў", — падкрэслівае Ціханоўская.

Яна запрашае далучыцца да "Рабочага руху" і плана "Перамога", каб разам змагацца за вызваленне палітвязняў і новыя выбары. 

Як распавядала Еўрарадыё, тэлефонная размова паміж в.а. канцлеркай Германіі Меркель і Лукашэнкам адбылася ўвечары 15 лістапада і датычыла міграцыйнага крызісу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі