Ціханоўская ў Нью-Ёрку сустрэлася з лідарамі яўрэйскай супольнасці

Святлана Ціханоўская і лідары яўрэйскай супольнасці Нью-Ёрка

Святлана Ціханоўская і лідары яўрэйскай супольнасці Нью-Ёрка / t.me/viacorka/

Святлана Ціханоўская ў Нью-Ёрку сустрэлася з лідарамі яўрэйскай супольнасці. Яна распавяла пра сітуацыю ў Беларусі, пра палітвязняў, якіх у нашай краіне больш за паўтары тысячы чалавек.

"Мы шануем нашу агульную гісторыю і культуру. Свабода веравызнання з'яўляецца неад'емнай часткай дэмакратычнай Беларусі, якую мы будуем", напісала Ціханоўская па выніках сустрэчы.

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі знаходзіцца ў ЗША з тыднёвым візітам. Яна прыме ўдзел у мерапрыемствах Генасамблеі ААН.

Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Нью-Ёрку з віцэ-прэзідэнтам карпарацыі Microsoft Тэрэзай Хатсан. Падчас гэтай сустрэчы была дасягнутая дамоўленасць, што Microsoft працягне падтрымліваць беларускія незалежныя медыя і няўрадавыя арганізацыі. Адбылася і сустрэча з прэзідэнтам і міністрам замежных справаў Гватэмалы. Ціханоўская папрасіла Гватэмалу не закупляць у рэжыма Аляксандра Лукашэнкі калійныя ўгнаенні ў абыход санкцый і "не спрыяць яго гандлёвым манеўрам".

Ціханоўская ў Нью-Ёрку сустрэлася з лідарамі яўрэйскай супольнасці
twitter.com/Tsihanouskaya
Ціханоўская ў Нью-Ёрку сустрэлася з лідарамі яўрэйскай супольнасці
Ціханоўская ў Нью-Ёрку сустрэлася з лідарамі яўрэйскай супольнасці

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі