Crew Dragon кампаніі Маска SpaceX вярнуўся на Зямлю з чатырма астранаўтамі

Crew Dragon вярнуўся на Зямлю
Crew Dragon вярнуўся на Зямлю

Касмічны карабель Crew Dragon кампаніі Ілана Маска SpaceX, на борце якога знаходзіліся чацвёра астранаўтаў, паспяхова вярнуўся на Зямлю. Пра гэта паведамляе NASA.

На борце знаходзіліся амерыканскія астранаўты Майкл Хопкінс, Віктар Гловер і Шэнан Уокер, а таксама астранаўт Японскага агенцтва аэракасмічных даследаванняў Саіці Нагуці. Яны завяршылі місію першага камерцыйнага экіпажа NASA на борце Міжнароднай касмічнай станцыі.

За 167 сутак на МКС Хопкінс, Гловер, Уокер і Нагуці здзейснілі 2688 віткоў вакол Зямлі. Астранаўты праводзілі навуковыя даследаванні і выхады ў адкрыты космас. Гэта самая працяглая місія амерыканскага касмічнага карабля з экіпажам на сённяшні дзень.

Resilience вяртаўся з МКС на Зямлю на працягу 7 гадзін. У 02:56 раніцы па мясцовым часе карабель апусціўся на парашутах у Атлантычны акіян ля ўзбярэжжа Флоыды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі