Паўночны магнітны полюс рухаецца да Сібіры. Вось што гэта можа значыць

Паўночны полюс

Паўночны полюс / AccuWeather

Паўночны магнітны полюс перамяшчаецца. Калі вам здавалася, што гэта стабільная кропка на глобусе, то вы памыляліся. Дзесяцігоддзямі ён патроху ссоўваецца і ўжо перайшоў з Паўночнай Канады ў Арктыку.

Паводле дадзеных навукоўцаў, з 1830-х паўночны магнітны полюс перамясціўся на 2250 кіламетраў. У апошнія пару дзесяцігоддзяў хуткасць "дрэйфу" ўзрасла: напрыклад, з 1990 па 2005 гады яна складала прыкладна 50-60 кіламетраў штогод.

Зараз хуткасць руху полюса трохі знізілася.

Спецыяліст па мадэляванні глабальнага геамагнітнага поля Брытанскай геалагічнай службы (BGS) Уільям Браўн адзначыў: стагоддзямі паўночны магнітны полюс Зямлі быў на тэрыторыі сучаснай Канады. Але к 1990-м ён зрушыўся ў Паўночны Ледавіты акіян.

Цяпер полюс рухаецца ў бок Расіі. Хутка ён апынецца на тэрыторыі Сібіры.

Як перамяшчэнне полюса паўплывае на нас

Перасоўванне магнітнага полюса паўплывае не толькі на стрэлку компаса, але і на вашыя смартфоны. Як? Усё проста: справа ў GPS і іншых навігацыйных сістэмах.

Як піша The Independent, іх трэба будзе скарэктаваць для правільнай працы, і ўжо найбліжэйшым часам. Гэтак жа сама, як неўзабаве прыйдзецца вырашаць пытанне аб "лішняй секундзе", якое ўзнікне к 2029-му.

Северный магнитный полюс движется к Сибири. Вот что это может значить

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі