У Беларусь ідзе пахаладанне, у пятніцу яшчэ будзе да +15
4 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы па ўсходзе, а ўдзень пераважна па паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер будзе заходні ўмераны.
Уначы тэрмометры пакажуць 3-9 цяпла, удзень чакаецца +9...+15.
На выходных істотна пахаладае, бо да нас прыйдуць халодныя няўстойлівыя паветраныя масы са Скандынаўскага паўвострава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.