Да +18 будзе ў Беларусі 26 верасня
26 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі па поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца ўсходні ўмераны.
Уначы тэрмометры пакажуць 1-7 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе будзе 8-10 цяпла, па паўночным усходзе на глебе і месцамі ў паветры — замаразкі ад нуля да -3. Удзень сіноптыкі прагназуюць +12...+18.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.