Да Дня перамогі з Кітая прывезлі 100 тысяч чырвона-зялёных бутаньерак

Да Дня перамогі з Кітая прывезлі 100 тысяч чырвона-зялёных бутаньерак

Чырвона-зялёныя бутаньеркі з кветкай яблыні ўжо другі год перад гадавінай перамогі упрыгожваюць грудзі беларускіх афіцыйных асобаў і здзіўляюць расійскіх турыстаў. Набыць іх перад дзяржаўным святам можна на кожным кроку. Цэны прыкладна аднолькавыя — ад 10 да 15 тысяч. Набываю сабе адну такую ў шапіку на праспекце насупраць ГУМа, прадаўшчыца гаворыць, што "людзі купляюць", але не так ахвотна, як раней. Мне дастаецца бутаньерка за 12 600, зробленая на прадпрыемстве "Белхудожпромыслы". Намеснік дырэктара прадпрыемства Сяргей Скварцоў кажа, што сёлета да свята зрабілі 30 тысяч бутаньерак:

"Асноўныя вытворцы гэтай прадукцыі — Магілёўская фабрыка мастацкіх вырабаў і Хойніцкая фабрыка мастацкіх вырабаў. Да канца траўня запланавана зрабіць яшчэ каля 20-25 тысяч гэтых бутаньерак", — гаворыць Скварцоў.

Да Дня перамогі з Кітая прывезлі 100 тысяч чырвона-зялёных бутаньерак

Але робяць святочныя бутаньеркі не толькі ў Беларусі. У іншым шапіку знаходжу чырвона-зялёныя ўпрыгожанні, прывезеныя з Кітая. Пастаўшчык у нашу краіну — мінская фірма "Ратэксбел", займаецца пастаўкамі тканіны і аксесуараў для вясельных строяў. Яе дырэктар Андрэй Захарэвіч вельмі проста тлумачыць, чаму ўпрыгожвацца дзяржаўнай сімволікай беларусам дапамагае Кітай. Там бутаньеркі робяць хутчэй і танней:

"А таму, што ў нас у дзяржаве ўсё робіцца ў апошні момант. І такую колькасць тавару, патрэбнага дзяржаве, хутка зрабіць не могуць. А заяўку Мінгандлю дае вельмі-вельмі позна. Як і БРСМ, і ўсе такія іншыя. Таму даводзіцца выбіраць Кітай, праз хуткасць і праз кошт. 100 тысяч бутаньерак яны зрабілі за месяц", — гаворыць Захарэвіч.

І дадае, што сёлета попыт на чырвона-зялёныя ўпрыгожанні значна меншы, чым у мінулым годзе. Тады яго кампанія прывезла з Кітая ажно 250 тысяч бутаньерак — у 2,5 разы больш, чым сёлета.

Да Дня перамогі з Кітая прывезлі 100 тысяч чырвона-зялёных бутаньерак

У дадатак бізнесмен расказвае, што нават бутаньеркі, зробленыя на беларускіх фабрыках, маюць кітайскія складнікі. Прычына зноў жа ў нізкім кошце тканіны:

"Зноў жа, усе "Белхудожпромыслы" Беларусі бралі ў мяне чырвона-зялёную стужку. Скажу шчыра, на "Магілёўленце" яна па 7 тысяч з капейкамі за метр, я ім аддаў па 5 тысяч".

Вось яно як.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі