Да маці Паўла Севярынца прыйшлі з ператрусам
Да маці палітзняволенага Паўла Севярынца, Таццяны, прыйшлі з ператрусам. Пра гэта жанчына распавяла ў фэйсбуку.
"3 хлопцы і 2 панятыя. Забралі Пашавы кнігі" Люблю Беларусь", парасон мой знакаміты, сцяжкі бчб, што стаялі ў пакоях, нават вязаны...Я ім прапанавала шкарпэткі з бчб-палоскай. Праігнорылі", — напісала Таццяна.
25 траўня сузаснавальніка партыі БХД Паўла Севярынца прысудзіла да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў. Ён быў затрыманы 7 чэрвеня 2020 года падчас перадвыбарчай кампаніі. Прысуд сустрэў словамі "Беларусь будзе вольнай! Верым! Можам! Пераможам!".
Таццяну Севярынец таксама затрымівалі. Гэта было 13 студзеня, калі яна і тры сяброўкі ладзілі шпацыр са скандынаўскімі палкамі па лесе. Але справу спынілі за недаказанасцю, а суддзя выбачылася перад жанчынамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.