Да Зміцера Дашкевіча не пускаюць доктара
Адміністрацыя жодзінскай турмы №8 адмаўляе Зміцеру Дашкевічу ў атрыманні медыцынскай дапамогі.
Пра гэта стала вядома з ліста лідара "Маладога фронту", які атрымала яго цётка. Зміцер папрасіў яе звязацца з начальнікам турмы і пераканаць яго запрасіць у камеру доктара. Маладафронтавец паведамляе, што неаднаразова звяртаўся з просьбай наконт медагляду, але дазволу на гэта так і не атрымаў. Паміж тым, Дашкевіч мае хранічнае захворванне спіны, якое абвастрылася ў зняволенні праз прастуду, паведамляе прэс-служба "МФ".
Фота: banana.by