Дачка лукашэнкаўскага алігарха Вараб'я прадала шале ў Аўстрыі за 100 еўра

Кацярына Смушковіч / facebook.com/barabe24
Кацярына Смушковіч / facebook.com/barabe24

Прыўладныя алігархі, якія трапілі пад заходнія санкцыі, спрабуюць абысці абмежаванні.

З замежных бізнесаў выходзіць сямейства Алексіных. Іна Алексіна, жонка Аляксея Алексіна, паводле дакументаў больш не з'яўляецца саўладальніцай расійскага ТАА "АГРО".

Сам "тытунёвы кароль" трапіў пад санкцыі як адзін з магчымых "кашалькоў" рэжыму Лукашэнкі. Пасля гэтага ён стаў пазбаўляцца шэрагу актываў: напрыклад, прадаў усе бізнесы ў ЕС.  

Пазбаўляецца ад актываў і дачка Мікалая Вараб'я, якога называюць "нафтавым кашальком Лукашэнкі". Як даведалася dossier.at, Кацярына Смушковіч перапісала кампанію, якая валодае шале на поўдні Аўстрыі, на давераную асобу бацькі і яго балтыйскіх кампаньёнаў — Тарлана Явадава. За долю дачкі Вараб'я ў кампаніі ён заплаціў... усяго 100 еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі