Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў СІЗА № 1 на Валадарскага ў Мінску

Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў СІЗА № 1 на Валадарскага ў Мінску

Беларускі відэаблогер і палітык Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў СІЗА № 1 на Валадарскага ў Мінску. Як паведамляюць праваабаронцы, напярэдадні яго жонцы ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна сказалі, што яго перавялі ў СІЗА № 1, але там гэта адмаўлялі. У сераду перадачу ўдалося перадаць.

Як вядома, Ціханоўскага ЦВК не зарэгістраваў патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты (ён знаходзіўся пад арыштам у Гомелі), тады на выбары пайшла яго жонка Святлана Ціханоўская. Яе ініцыятыўная група збірае подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты. 29 траўня падчас збору подпісаў у Гродне адбылася правакацыя і затрыманні, за краты трапіў і Ціханоўскі. Была распачата крымінальная справа за гвалт у дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў. Праваабаронцы прызналі Сяргея Ціханоўскага палітвязнем.

Групу затрыманых увечары 30 траўня перавезлі з Гродна ў Мінск. Сярод іх быў і Сяргей Ціханоўскі. Паведамлялася, што ён знаходзіўся ў ізалятары на Акрэсціна. З трох сутак затрыманне працягнулі на дзесяць.

Тым часам стала вядома, што ў СІЗА на Валадарскага перавялі Аляксандра Арановіча, Яўгена Разнічэнку і Вяргілія Ушака.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі