Дарослы магілёвец ездзіў у транспарце з даведкай школьніка

Дарослы магілёвец ездзіў у транспарце з даведкай школьніка

У Магілёве кандуктарка грамадскага транспарту была вельмі здзіўленая, калі адзін з пасажыраў працягнуў ёй даведку, што з'яўляецца вучнем адной з сярэдніх школ горада. На дакуменце былі гербавая пячатка і подпіс. Праўда, сам пасажыр выглядаў хутчэй не на школьніка, а на яго бацьку, піша sb.by

Кандуктарка выклікала міліцыю. Перад праваахоўнікамі мужчына пакаяўся: бланк даведкі надрукаваў на камп'ютары ягоны 20-гадовы непрацуючы прыяцель.

Міліцыя перадала матэрыялы справы ў Следчы камітэт, каб той пачаў справу за выраб і выкарыстанне падробленых дакументаў. "Аўтару" бланка можа пагражаць да двух гадоў абмежавання волі.

Падобны выпадак у Магілёве, як выявілася, не адзіны. 19-гадовы студэнт-трэцякурснік адной з магілёўскіх ВНУ таксама прыкідваўся школьнікам, паказваючы фальшывую школьную даведку. Падман таксама выявіўся дзякуючы кандуктарцы. 

А вось 18-гадовую магіляўчанку злавілі на серыйным вырабе падробленых даведак: дзяўчына штампавала іх у сябе дома з кастрычніка 2017 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі