Дар'я Домрачава паўдзельнічае ў змешанай эстафеце ў Чэхіі

6 лютага ў чэшскім Нове-Места-на-Мараве стартуе сёмы этап Кубка свету па біятлоне. Дар'я Домрачава разам з Надзеяй Скардзінай, Уладзімірам Чапеліным і Юрыем Лядавым возьме ўдзел у змешанай эстафеце. Яна стартуе ў 19.30. Але яшчэ раней, а 17-й гадзіне, пачнецца новы від — супермікс. У ім Беларусь прадставяць Надзея Пісарава і Дзмітрый Дзюжаў. БЕЛТА адзначае, што гонкі ў жывым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 2".

На 7 лютага запланаваны спрынт: у жанчын ён пачнецца ў 14.30, у мужчын — у 17.30. 8 лютага пройдуць гонкі праследавання (жаночая пачнецца а 15-й гадзіне, мужчынская — а 17-й).

Нагадаем, Дар'я Домрачава працягвае пагоню за Кайсай Мякярайнен у агульным заліку Кубка свету. У фінкі цяпер 660 ачкоў, у беларускі 620.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі