Дар’я Домрачава выйшла ў лідары Кубка свету па біятлоне (фота)

Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава 14 лютага выйграла гонку на 7,5 кіламетраў у Халменколене і стала лідарам агульнага заліку Кубка свету. Домрачава была дакладнай на абодвух агнявых рубяжах і паказала добрую хуткасць, таму яе не змаглі дастаць нават патэнцыйна небяспечныя канкурэнткі, якія стартавалі пазней.

Што да яе асноўнай саперніцы ў барацьбе за Вялікі крышталёвы глобус, Кайсы Макярайнен, то для фінскай спартсменкі гонка прайшла вельмі няўдала: яна дапусціла тры промахі і на фінішы не трапіла нават у дваццатку. Адставанне Макярайнен ад Домрачавай складае 10 ачкоў.

Іншыя беларускі фінішавалі на наступных пазіцыях: Надзея Скардзіна — 17-е месца, Анастасія Дубарэзава — 25-е, Надзея Пісарава — 46-е, Ірына Крыўко — 51-е.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі