Дар'я Домрачава знялася для календара (фота)
Найлепшая беларуская біятланістка пазіравала перад фотакамерамі ў прыгожай сукенцы.
Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава знялася для календара IBU і аўтамабільнага канцэрну BMW. Адзін са здымкаў яна змясціла ў Instagram.
Домрачава падзякавала міжнароднаму саюзу біятланістаў "за гэтую ідэю". У календары ёй дастаўся верасень.
Нагадаем, сёння ў Рупольдынгу (Нямеччына) стартуе пяты этап Кубка свету па біятлоне. Ён пачнецца з жаночай эстафеты. Зборная Беларусі ў складзе Надзеі Скардзіны, Ірыны Крыўко, Надзеі Пісаравай і Дар'і Домрачавай выйдзе на старт пад другім нумарам. Пачатак у 16.25 паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2".