Дажджы і да +10. Надвор'е на 6 лістапада
Неба над Мінскам / Еўрарадыё
У нядзелю, 6 лістапада Беларусь чакаюць дажджы і да 10 градусаў цяпла. Такі прагноз надвор'я даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыяактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Надвор'е ў нядзелю будзе воблачным. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы. Месцамі чакаецца слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, па ўсходзе краіны — парывамі.
Тэмпература паветра ўночы складзе ад +1 да +7 градусаў. Ва ўсходніх раёнах Беларусі слупкі тэрмометраў уночы ўпадуць ніжэй за нуль: будзе да мінус 3 градусаў.
Удзень тэмпература паветра будзе вагацца ад +2 па паўночным усходзе да +10 па паўднёвым захадзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.