Дажджы і трошкі навальніцы: якім будзе надвор'е ў пачатку тыдня

Дождж

Дождж / pixabay.com

Тыдзень пачнецца дажджамі, а дзе-нідзе і ліўнямі. У Гідраметцэнтры распавялі, чаго чакаць ад прыроды ў бліжэйшыя некалькі дзён.

У панядзелак, 5 жніўня, будзе воблачна. Днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, а Брэсцкую вобласць могуць накрыць і моцныя ліўні. Месцамі прагрымяць навальніцы. Мінімальная тэмпература паветра ўначы +10..+ 16°С, максімальная днём +20..+26°С.

У аўторак, 6 жніўня, будзе воблачна з праясненнямі. Удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Пры навальніцах можа быць парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +9..+16°С, максімальная днём +19..+26°С.

І ў сераду, 7 жніўня, таксама будзе дождж. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10..+16°С, максімальная днём будзе вагацца ад +19°С па ўсходзе да +27°С па захадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі