Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы не знайшоў арганізаваных груп "ліцвіністаў"

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы не знайшоў арганізаваных груп "ліцвінаў"

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы не знайшоў арганізаваных груп "ліцвінаў" / ELTA

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы не знайшоў сярод беларусаў радыкальных "ліцвіністаў", якія б арганізавана прапагандавалі гэтую ідэалогію. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе ведамства, якое правярала беларускую дыяспару.

"Пад выглядам ліцвінізму таксама робяцца спробы дыскрэдытаваць дэмакратычную апазіцыю ў Беларусі і выклікаць варожасць літоўскіх грамадзян з беларусамі, якія пражываюць у краіне", — кажуць у Дэпартаменце дзяржбяспекі.

Літоўскія спецслужбы звярнулі ўвагу на тое, што мясцовыя палітыкі апошнім часам сталі атрымліваць правакацыйныя лісты, а жыхароў Літвы праз сацсеткі наймаюць за грошы рабіць графіці ў публічных месцах з "літвінскімі" лозунгамі.

"Паводле ацэнкі Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літоўскай Рэспублікі, такая дзейнасць адпавядае асаблівасцям псіхолага-інфармацыйных аперацый, якія арганізуюцца варожымі Літве дзяржавамі і маюць на мэце выклікаць паніку ў грамадстве краіны", — сцвярджаюць у Дэпартаменце дзяржбяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі