Дэйман Элбарн напісаў мэйнстрымавы мюзікл для ўсёй сям'і

Дэйман Элбарн напіша мюзікл. Брытанскі таблоід Daily Star сцвярджае, што з верасня фронтмэн Blur і Gorillaz пачне працу ў Уэст-Эндзе. Музыка кажа, што даўно хацеў займацца мюзікламі, маўляў, "мюзіклы бываюць выдатнымі, калі яны добра напісаныя".


Да таго ж, мюзікл Элбарна будзе  арыентаваны на "ўсю сям'ю". "Першапачаткова я хацеў зрабіць эксперыментальную оперу, — прызнаецца музыка. — Але яна раптам узяла і стала мэйнстрымавым мюзіклам для ўсёй сям'і". На пытанне пра тое, на каго з класікаў жанру ён арыентаваўся, брытанец называе аўтара мюзікла "Oliver!": "Спрабую выклікаць дух Лаянэла Барта".


На рахунку Элбарна — дзве оперы: "Monkey: Journey to the West", адаптацыя сярэднявечнага кітайскага рамана XVI стагодзя, і "Dr. Dee: An English Opera", вольны пераказ жыцця навукоўца елізавецінскай эпохі Джона Дзі.


На дадзены момант Дэйман Элбан гастралюе ў падтрымку свайго дэбютнага сольніка "Everyday Robots".

Паводле zvuki.ru

Фота: www.theguardian.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі