Для Эдуарда Бабарыкі пракурор просіць 10 гадоў калоніі
Эдуард Бабарыка на судзе / БЕЛТА
Пракурор Аляксандр Кароль просіць для Эдуарда Бабарыкі 10 гадоў калоніі. Прысуд будзе абвешчаны 5 ліпеня, паведамляе прэс-служба Віктара Бабарыкі.
Справу палітвязня з 22 траўня разглядае Мінскі абласны суд. Яго вінавацяць паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 2 арт. 235 (легалізацыя ("адмыванне") сродкаў, атрыманых злачынным шляхам), ч. 2 арт. 243 (ухіленні ад выплаты падаткаў) Крымінальнага кодэкса.
Эдуард Бабарыка знаходзіцца пад вартай больш за тры гады.
На суд над ім абяцалі прывезці бацьку — Віктара Бабарыку, але сын з бацькам так і не пабачыўся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.