Для грамадзян Беларусі назвалі правілы для ўезду ў Расію
Для грамадзян Беларусі назвалі правілы для ўезду ў Расію ва ўмовах абмежаванняў, уведзеных з-за распаўсюду каранавіруса. З 21 верасня Масквой для іх здымаюцца абмежаванні на ўезд у РФ праз паветраныя пункты пропуску.
Як паведамляе прэс-служба беларускага пасольства ў РФ, беларусам і асобам, якія маюць права на пастаяннае пражыванне ў нашай краіне, трэба мець з сабой даведку аб праходжанні тэста на COVID-19 (метадам ПЦР, праведзенага не раней за тры дні да прыезду), і з адмоўным вынікам. Таксама патрабуецца спецыяльная анкета (самадэкларацыя пасажыра аб стане здароўя ў сувязі з COVID-19 для мэт аховы здароўя), якую можна запоўніць загадзя (яна ёсць на сайце "Белавія") ці падчас палёту.
Абмежаванні на ўезд грамадзян Беларусі ў Расію аўтамабільным і чыгуначным транспартам захоўваюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.