Дональд Трамп агучыў свой план рэформ

Дональд Трамп агучыў свой план рэформ

Дональд Трамп агучыў свой план рэформ. Пераможца прэзідэнцкіх выбараў у ЗША выступіў з спецыяльным відэазваротам. У ім ён распавёў пра свае першыя ўказы пасля таго, як афіцыйна пачне выконваць свае паўнамоцтвы (з 20 студзеня 2017 года).

Трамп дасць старт працэдуры выхаду ЗША з пагаднення па Трансціхаакіянскім партнёрстве, якое назваў "патэнцыйнай катастрофай" для яго краіны. Яно было заключана ў лютым 2016-га 12 краінамі (ЗША, Японія, Аўстралія, Бруней, В'етнам, Канада, Малайзія, Мексіка, Новая Зеландыя, Перу, Сінгапур, Чылі) і лічылася важным крокам гандлёвай палітыкі Барака Абамы (адмяняліся ўсе мытныя пошліны на тавары і паслугі ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне). На змену гэтаму дакументу павінны прыйсці двухбаковыя гандлёвыя пагадненні. Яны вернуць у Злучаныя Штаты прамысловасць і працоўныя месцы, перакананы Дональд Трамп.

Таксама абраны прэзідэнт ЗША "ў першы ж дзень у офісе" дасць распараджэнне аб абмежаванні дзяржрэгулявання ў розных сферах, адменіць абмежаванні на здабычу нафты і газу. Міністэрства працы пачне расследаванне злоўжывання ў візавых пытаннях. Усё гэта, па словах Трампа, дасць мільёны новых працоўных месцаў. "Гэта тое, чаго мы хочам, тое, чаго мы чакаем", — цытуе яго словы "Бі-Бі-Сі".

Таксама Дональд Трамп мае намер падпісаць указ аб абароне жыццёва важнай інфраструктуры "ад кібератак і ўсіх іншых атак". Ён збіраецца ўвесці абмежаванні для афіцыйных асоб на лабісцкую дзейнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі