Дональд Трамп прызнаў суверэнітэт Ізраіля над Галанскімі вышынямі
Дональд Трамп прызнаў суверэнітэт Ізраіля над Галанскімі вышынямі. "Гэта мусіла адбыцца дзесяцігоддзі таму", — сказаў амерыканскі прэзідэнт, падпісваючы адпаведны дакумент. Таксама Трамп адзначыў, што Ізраіль завалодаў гэтай тэрыторыяй падчас вайны, абараняючы сваю зямлю.
"Сёння я раблю гістарычны крок, каб дапамагчы Ізраілю абараніцца", — цытуе словы Дональда Трампа "Бі-Бі-Сі".
Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху прысутнічаў у Белым доме, ён падзякаваў за такі крок прэзідэнту ЗША.
Галанскія вышыні — спрэчная тэрыторыя. Ізраіль захапіў яе ў Сірыі ў 1967 годзе падчас шасцідзённай вайны. У 1981-м гэты рэгіён быў узяты пад ізраільскую юрысдыкцыю, аднак міжнародная супольнасць гэтага не прызнала.
Біньямін Нетаньяху і Дональд Трамп / Reuters