Думаць Беларусь, альбо прыгоды беларускай націдэі паміж двума акіянамі — эфір

Алена Лявончанка і Надзея Нортан / Еўрарадыё

Алена Лявончанка і Надзея Нортан / Еўрарадыё

Амаль месяц правёў рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук, вандруючы па гарадах ЗША і Канады. Што праўда, рабіў ён гэта не дзеля ўласнага задавальнення, а каб паразважаць пра нацыянальную ідэю і ролю эміграцыі ў пабудове беларускай Беларусі. У выніку гэтага сумеснага праекта Згуртавання беларусаў Канады і Асацыяцыі беларусаў Амерыкі пад агульнай назвай “Беларуская нацыянальная ідэя паміж двума акіянамі” такія дыскусіі-абмеркаванні адбыліся ў 13 гарадах гэтых дзвюх краін Паўночнай Амерыкі.

Якія мэты ставілі перад сабой арганізатары сустрэч пад агульным назовам “Беларуская нацыянальная ідэя паміж двума акіянамі”? Ці застаецца актуальным для беларусаў за мяжой пытанне ўмацавання ідэнтычнасці? Якія высновы зрабілі арганізатары і ўдзельнікі сустрэч па заканчэнні туру? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Згуртавання беларусаў Канады Алена Лявончанка, магістарка гісторыі, лідарка супольнасці беларусаў у Сан-Францыска, экс-прэзідэнтка Асацыяцыі беларусаў Амерыкі Надзея Нортан і рэдактар Еўрарадыё, аўтар і вядоўца праграмы “Ідэя Х” Зміцер Лукашук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі