Два гады "хатняй хіміі" — вынесены прысуд па справе аб абразе міліцыянта

Справа аб абразе міліцыянта слухалася ў судзе Мінскага раёна / spring96.org​
Справа аб абразе міліцыянта слухалася ў судзе Мінскага раёна / spring96.org​

Два гады "хатняй хіміі" і вялікі штраф прысудзілі Аляксандру Дзяшчэню. Справу разглядаў суд Мінскага раёна, паведамляюць праваабаронцы.

Дзяшчэню абвінавачвалі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Пацярпелы — міліцыянт Павел Курс.

Паводле звестак следства, Дзяшчэня "наўмысна, з дапамогай тэлефона, размясціў у суполцы газеты "Радзіма" ў ВКонтакте паведамленне зневажальнага характару, з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі".

Па словах самога абвінавачанага, ён звярнуўся да рэдакцыі з просьбай пісаць праўду, "напрыклад пра гэтага міліцыянта ў тэксце прапанаванай навіны фігуравала слова "брыда", — распавядаў Дзяшчэня ў судзе.

Такія навіны ад чытачоў бачныя толькі адмінам, тлумачыла ў судзе і галоўная рэдактарка выдання Ірына Грамыка. У паведамленні Дзяшчэні, па яе словах, было нешта непрыемнае пра супрацоўніка міліцыі і пра газету, якая "нібыта не друкуе праўду". Тэкст Дзяшчэні яна пераслала начальніку раённай міліцыі і дадала, што гэтае паведамленне бачылі толькі тры чалавекі.

Дзяшчэня на судзе папрасіў прабачэння перад міліцыянтам, сказаў, што пісаў пра яго, хоць не быў упэўнены, удзельнічаў той у разгоне мірных пратэстаў ці не.

Пацярпелы прабачэнні не прыняў. Ён выставіў матэрыяльную прэтэнзію ў памеры 3 000 рублёў за маральныя пакуты.

Паводле рашэння суда, Дзяшчэня павінен выплаціць міліцыянту 2 000 рублёў. Таксама суд прыгаварыў яго да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі