Два суды за адно фота — як улады праследуюць анархістаў
Актывісты анархісцкага руху Вячаслаў і Марына Касінеравы 25 студзеня былі паўторна аштрафаваныя за фота ў Фэйсбуку. Вячаслаў атрымаў 1275 рублёў штрафу, Марына — 1020 рублёў. Адметна, што ў лістападзе 2018 года іх ужо штрафавалі за гэтае ж фота.
Чым небяспечны апублікаваны Касінеравымі ў Фэйсбуку фотаздымак? Ці можна двойчы штрафаваць за адно і тое ж? Чаму пасля першага прыгавору яны не прыбралі “правакацыйны” здымак? Ці сапраўды прычына пераследу ў здымку?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае актывіст анархісцкага руху Вячаслаў Касінераў.
У студыі Еўрарадыё актывіст анархісцкага руху Вячаслаў Касінераў.
Слухаць ці запампаваць падкаст эфіру ніжэй.