Дваіх зніклых дзяцей знайшлі ў Бабруйску: хлопчыкаў не было дома больш за суткі
Знойдзеныя Данііл і Мікалай / фота з сацыяльных сетак
Валанцёры пошукава-выратавальнага атрада "Фенікс" знайшлі двух прапаўшых хлопчыкаў у Бабруйску.
— 30 ліпеня ў ПСА "Фенікс" паступіла заяўка на пошук непаўналетніх Мікалая 2012 года нараджэння і Данііла 2007 года нараджэння, якія 29 ліпеня каля 18:20 сышлі ў невядомым кірунку, — паведамляюць валанцёры.
Па арыентоўцы пра месцазнаходжанне дзяцей валанцёрам удалося іх знайсці ў той жа дзень, калі родныя звярнуліся па дапамогу. Медыцынская дапамога хлопчыкам не спатрэбілася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.