Двухгадовы хлопчык у Бабруйску выпаў з акна пятага паверха
У Бабруйску з акна пятага паверху выпаў двухгадовы хлопчык, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Здарэнне адбылося 6 кастрычніка. Дзіця было адно ў пакоі. Скарыстаўшыся дзіцячай машынкай-каталкай, хлопчык залез на прываконне, адчыніў акно, абапёрся аб маскітную сетку і зваліўся з акна. Яго маці ў гэты час была на кухні.
На шчасце, хлопчык зваліўся на кусты і амаль не пацярпеў. У яго толькі ўдар і рана.
Хлопчыка адразу ж знайшоў мінак і занёс у кватэру. Дзіця даставілі ў лякарню, дзе цалкам абследавалі.
Праверку па гэтым факце праводзіць Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.