Двух ізраільцян затрымалі ў мінскім аэрапорце за фота з салдатамі ЦАХАЛ

Тое самае фота

Тое самае фота / 13tv.co.il

Двах ізраільцян затрымалі ў беларускім аэрапорце пасля таго, як мясцовы сілавік канфіскаваў іх мабільныя тэлефоны і знайшоў у іх фатаграфіі рэзервістаў ЦАХАЛу. Затрыманых ужо дэпартавалі ў Ізраіль.

Учора ўвечары стала вядома, што пасля прыбыцця ў Беларусь мужчыны накіраваліся на пашпартны кантроль, дзе і былі канфіскаваныя іх мабільныя тэлефоны. Нягледзячы на тое, што гэтых мужчын на фота не было, афіцэр канфіскаваў іхнія тэлефоны і ўзяў іх пад варту, гаворыцца ў матэрыяле 13tv.co.il.

Ізраільцяне заставаліся пад вартай да таго часу, пакуль да іх не прыйшоў прадстаўнік ізраільскага консульства і не прынёс ежы.

“Мы дабраліся да пашпартнага кантролю, і нас затрымалі таму, што ў нас былі ізраільскія пашпарты. У нас адабралі тэлефоны, і адзін з афіцэраў праглядзеў усе фатаграфіі – пакуль не знайшоў здымкі нейкіх рэзервістаў. Хоць гэта былі не мы, ён нас затрымаў і адправіў у ізалятар", – распавёў адзін з затрыманых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі