Дырэктарам прадпрыемстваў-даўжнікоў могуць абмежаваць выезд за мяжу

Дырэктарам прадпрыемстваў-даўжнікоў могуць абмежаваць выезд за мяжу

Кіраўнікі прадпрыемстваў-даўжнікоў могуць не трапіць за мяжу. Такая мера прадугледжаная зменамі і дапаўненнямі ў закон "Аб выканаўчай вытворчасці", якія набылі моц з 16 траўня, піша tut.by.

Кіраўнічы партнёр адвакацкага бюро "Леў, Шарстнёў і партнёры" Барыс Леў патлумачыў журналістам, што судовыя выканаўцы атрымалі новыя правы. Цяпер яны могуць не толькі арыштоўваць маёмасць даўжнiка — юрыдычнай асобы, але і абмяжоўваць выезд за мяжу. 

Калі за арганізацыяй (у тым ліку і дзяржаўнай) будуць лічыцца пазыкі, то судовыя выканаўцы могуць абмежаваць кіраўніка такой арганізацыі ў праве выезду за мяжу. Прычым пад забарону могуць трапіць не толькі дырэктары прадпрыемстваў, але і галоўны бухгалтар або "iншы орган, які кіруе кампаніяй або прадпрыемствам". 

На думку эксперта, такая мера будуць падштурхоўваць кіраўнікоў прадпрыемстваў-даўжнікоў выконваць свае абавязкі належным чынам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі