Дырэктарку "Бабруйскмалака" знайшлі павешанай

Дырэктарку "Бабруйскмалака" знайшлі павешанай

Раніцай 8 мая на тэрыторыі прадпрыемства "Бабруйскмалако" (філіял холдынгу "Магілёўская малочная кампанія "Бабушкина крынка") знайшлі павешанай яго дырэктарку Таццяну Карнілаву. Паводле інфармацыі tut.by, 47-гадовая жанчына магла ўчыніць самагубства.

Паводле папярэдніх звестак, Таццяна Карнілава павесілася ў адным з памяшканняў на тэрыторыі прадпрыемства. Калі яе знайшлі, жанчына яшчэ была жывая, але выратаваць яе не атрымалася. 

Вытворчым унітарным прадпрыемствам "Бабруйскмалако" Таццяна Карнілава кіравала з лістапада 2015 года.

Працоўны шлях яна пачала ў 1992 годзе ў ААТ "Бабруйскі гармалзавод". Прайшла шлях ад машыніста ўчастка кісламалочнай прадукцыі да намесніка дырэктара філіяла па вытворчасці і сыравіны ў 2013 годзе. Карнілава была замужам, у яе ёсць дачка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі