Дзеці бюджэтнікаў у Мінску атрымаюць дадатковую датацыю
У Мінску дзеці работнікаў бюджэтных арганізацый камунальнай уласнасці атрымаюць дадатковую датацыю з гарадскога бюджэту для набыцця пуцёвак у загарадныя аздараўленчыя лагеры ў памеры 790 тысяч рублёў на адну пуцёўку. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінгарвыканкам. Як інфармуе БЕЛТА, такой магчымасцю скарыстаюцца каля 3 тысяч дзяцей.
Адзначаецца, што згаданыя сродкі дапоўняць датацыю са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Больш падрабязна пра гэта гл. тут.