Дзеці гулялі ў "партызанаў", таварны цягнік ледзь не пусцілі пад адхон

Дзеці гулялі ў "партызанаў", таварны цягнік ледзь не пусцілі пад адхон

Пад Віцебскам дзеці гулялі ў "партызанаў", таварны цягнік ледзь не пусцілі пад адхон. Здарэнне адбылося на перагоне Віцебск — Мядведка. Група дзяцей заклала камянямі рэйкі. У выніку, цягнік экстранна тармазіў.

Асобы зламыснікаў былі ўстаноўленыя. У адносінах іх бацькоў склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні (арт. 9.4 "невыкананне абавязкаў па выхаванню дзяцей"). Дарослым пагражае папярэджанне ці штраф — да 4 мільёнаў 200 тысяч рублёў (да 20 базавых велічынь), паведаміў БЕЛТА Аляксандр Марчанка, супрацоўнік прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі