ДЖАЗ, ГРАФІЦІ І ЭЛЕКТРОНІКА. ФОТА
У беларускай музыцы элітарна-акадэмічнага фармату таксама ёсць месца для эксперыменту. Вядомы беларускі кампазітар Аляксандр Літвіноўскі ў сваім новым праекце прэзентаваў графіці, дзе ў якасці матэрыялу выкарыстаў не балончык з фарбай, а … музычны гук . Джаз, электроніка і акадэмічная музыка … чаму б не? – адказвае Аляксандр Літвіноўскі сваім полістылістычным new-праектам “Jazz Graffiti”, прэзентацыя якога адбылася нядаўна ў зале Беларускага саюза кампазітараў. 10 кампазіцый, што гучалі падчас імпрэзы, памножаныя на каментар аўтара, сталіся адмысловым аўдыё-падарожжам у касмічныя абшары гуку і мастацкі свет кампазітара.
Аляксандр Літвіноўскі, выпускнік Акадэміі музыкі па класу кампазіцыі Дзмітрыя Смольскага, – адзін з нямногіх айчынных творцаў, хто паспяхова працуе ў сферы электраакустычнай музыкі (сярод найбольш яскравых прадстаўнікоў узгадаю Яўгена Паплаўскага). Праект “Jazz Graffiti”, ажыццёўлены вясной 2008 г. у Кракаўскай акадэміі музыкі, – ужо не першы падобны эксперымент у творчай біяграфіі кампазітара. Яшчэ ў 2006 ггодзе ў Міжнародным цэнтры мастацтваў “Омай” (ЗША) ім была запісана серыя электраакустычных твораў “MY-O-MY”. Аднак да авангарднаджазавых інтанацый Літвіноўскі звярнуўся ўпершыню. І натхніла яго на падобныя сачыненні выдатныя музыканты.
Аляксандр Літвіноўскі: "На стварэнне “Jazz Graffiti” мяне натхнілі сустрэчы з унікальнымі музыкантамі, інструменталістамі-віртуёзамі, дзякуючы якім быў рэалізаваны гэты праект. Нягледзячы на грунтоўную акадэмічную школу, кожны з іх валодае бліскучым майстэрствам джазавай імправізацыі. Кожнага варта зазначыць асобна – Pawel Piec і Marek Pospeshalski(саксафон), Cyprian Baszynski (труба), Mikolai Pospeshalski (кантрабас), Grzegorz Jakela (ударныя), Kamil Skicki (скрыпка)".
Як пазначана ў назве, музычныя імпрэсіі А.Літвіноўскага апелююць не толькі да аўдыяльных, але і да візуальных асацыяцый. Санарыстычныя эксперыменты аўтар трансфармуе ў “гукавыя аб’екты”, стварае своеасаблівыя электраакустычныя “графіці”, што ўласціва інструментальнаму тэатру. У бліжэйшых планах кампазітара – прэм’ера “Jazz Graffiti” на міжнародных музычных фэстах, дзе п’есы будуць не проста выкананы, але і “разыграны” з выкарыстаннем прыёмаў хэпенінгу і візуальна-сцэнічных эфектаў. І нават, харэаграфічных, як, напрыклад, у мініяцюры “Butoh”, створанай кампазітарам пад уражаннем ад японскага “танца цемры” – буто. Шкада толькі, што на “карце” бліжэйшых фестывальна-геаграфічных вандровак А.Літвіноўскага адсутнічае Беларусь. Падобныя авангардныя эксперыменты, што сталі традыцыяй для Захаду, усё яшчэ “terra incognita” для нас.